Вы тут

У Мінску з'явіцца яшчэ адзін цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх ахвочых

Яшчэ адзін цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 будзе працаваць у Мінску / t.me/minzdravbelarus

18 траўня ў Мінску пачне працу выстава-форум "Ахова здароўя Беларусі-2021". Яна пройдзе ў павільёне на праспекце Пераможцаў, 20/2.

Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, у рамках выставы будзе дзейнічаць цэнтр вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх ахвочых. Прышчапляць будуць вакцынай "Спутник V". 

Абяцаюць, што працэдура зойме менш за гадзіну. Яна складаецца з папярэдняга агляду лекарам, падрыхтоўкі прэпарата, увядзення вакцыны і назірання за станам пацыента цягам 30 хвілін пасля прышчэпкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.