У Мінску зноў затрымалі былога дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну

У Мінску зноў затрымалі былога дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну

У Мінску зноў затрымалі былога дацэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлю Дуліну, паведамляюць праваабаронцы. Яе прозвішча і імя — у спісах затрыманых. Вядома толькі, што Дуліну прывезлі ў Ленінскі РУУС сталіцы.

Сёлета Дуліна ўжо адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту. Пасля гэтага яна распавядала пра здзекі ў ЦІП на Акрэсціна. У шасцімеснай камеры было 26 чалавек. Людзі спалі без матрацаў, у духаце, на падлозе. У сакавіку Наталля Дуліна падавала пісьмовую скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання ў ЦІП.

Дуліна — адна з вядучы спецыялістак у Беларусі па італьянскай мове. Яе звольнілі з МДЛУ восенню 2020-га пасля таго, як яна выступіла супраць гвалту сілавікоў і падтрымала студэнцкі пратэст.  Наталлю Дуліну двойчы затрымлівалі. У кастрычніку 2020 года яе арыштавалі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі