У Мінску затрымалі экс-дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну

Наталля Дуліна / кадр з відэа
Наталля Дуліна / кадр з відэа

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне былога дацэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Дулінай.

Дуліна — адна з вядучы спецыялістак Беларусі па італьянскай мове.  Яе звольнілі з МДЛУ восенню 2020 года пасля таго, як яна выступіла супраць гвалту і падтрымала студэнцкі пратэст.  Дуліну двойчы затрымлівалі. У кастрычніку 2020 года яе арыштавалі на 14 сутак.

Напярэдадні ў Мінску былі анансаваныя антываенныя акцыі. Адну з іх збіралі ля чыгуначнага вакзала. Да пачатку акцыі там было шмат сілавікоў і тэхнікі.  

Праваабаронцы ведаюць пра затрыманне больш за 60 чалавек. У іх у спісе — 61 прозвішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі