У Мінску шукалі шасцігадовую школьніцу

У Мінску шукалі шасцігадовую школьніцу

У Мінску міліцыя шукае зніклую шасцігадовую школьніцу. Дзіяна Вялічка сёння ў 9:36 выйшла са школы (вуліца Камайская, 18), і знікла, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Прыкметы дзяўчынкі: на выгляд 6 гадоў, рост 126 см, хударлявага целаскладу, валасы да плячэй, русыя. Была апранутая з ярка-малінавую куртку, шэрыя ў клетку штаны, чорныя боты, ружовую шапку са стразамі.

Тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра дзяўчынку, просяць звярнуцца ў Цэнтральнае РУУС Мінска (вул. Арлоўская, 58/1) асабіста або па тэлефонах — 8 (017) 288-02-02 ці 102.

У 13:40 прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што дзяўчынка знайшлася і знаходзіцца ў сябе дома.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі