У Мінску знік 10-гадовы іранскі хлопчык, яго шукаюць

У Мінску знік 10-гадовы іранскі хлопчык, яго шукаюць

У Мінску знік 10-гадовы іранскі хлопчык, якога цяпер шукаюць валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”. У інфармацыі ПВА гаворыцца, што хлопчык на імя Эскандарызадэх Вала Ягхуб сышоў з дому ўвечары 7 ліпеня і дагэтуль невядома, дзе ён знаходзіцца.

Прыкметы хлопчыка: рост 120 см, хударлявы, авальны твар арабскага кшталту, валасы цёмныя кароткія. Быў апрануты ў шэрую камізэльку, кашулю з падоўжнымі бела-чырвонымі палосамі, сінія джынсы. Пры сабе можа мець коўдру. Не размаўляе па-руску.

Усіх, хто мае інфармацыі наконт зніклага, просяць патэлефанаваць па нумарах 8(029) 768-03-87, 8(017) 207-67-67 (дзяжурная частка) або 102.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі