У Мінску завяршыўся суд над беларускай, якая вярнулася са Швецыі

Галіна Краснянская

Галіна Краснянская / фота з сацсетак

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). 12 студзеня суд прысудзіў яе да 5 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле па артыкуле за "ўдзел ва ўзброеным фармаванні", паведаміў тэлеграм-канал аб'яднання беларусаў у Швецыі Sveriges Belarusier. Жанчыну, хутчэй за ўсё, судзілі за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам ці за дапамогу Украіне, мяркуюць праваабаронцы.

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў яе і затрымалі.

Хутчэй за ўсё 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд, аднак ён праваабаронцам ён пакуль невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі