67-гадовай беларусцы пасля вяртання са Швецыі пагражае да 10 гадоў турмы
![Галіна Краснянская](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/szvecyja-1201_1.jpg.webp?itok=n8lDxnAJ)
Галіна Краснянская / фота з яе акаўнту ў Фэйсбуку
У Беларусі затрымалі 67-гадовую Галіну Краснянскую, піша "Наша Ніва".
Жанчына пастаянна жыла ў Швецыі, удзельнічала ў дзейнасці дыяспары і, вераемна, мела шведскі пашпарт. Час ад часу яна впрыязджала ў Беларусь. У адзін з такіх прыездаў яе затрымалі.
Можна меркаваць, што гэта адбылося не раней, чым увесну 2023 года. Апошняе абнаўленне ў яе акаўнце на Фэйсбуку датуецца сакавіком 2023-га, а апошнія фота са Швецыі — канцом 2022-га.
Краснянскую вінавацяць па другой частцы артыкула 361-3 КК. Як каментуюць праваабаронцы, звычайна гэта азначае ахвяраванне беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Жанчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.
Судовы працэс па яе справе пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.