Вы тут

У Мінску затрыманы журналісты расійскага телеканала "Дождь"

Мінскі АМАП / З архіву Еўрарадыё

У Мінску затрыманы журналісты расійскага телеканала "Дождь" Уладзімір Раменскі і Васіль Палонскі, а таксама аператар Мікалай Анціпаў. На вуліцы Інтэрнацыянальнай іх спачатку паклалі на асфальт людзі ў цывільным, а пасля кудысьці павезлі.

Вядома, што перад гэтым журналісты размаўлялі з Марыяй Калеснікавай з аб'яднанага штабу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.