У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты

У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты

У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты. Мужчына летась у лістападзе арганізаваў фірму, прымаў замовы, атрымліваў грошы, але дамоўныя абавязацельствы не выконваў. Праваахоўнікі высветлілі, што ён набываў дарагія аўтамабілі, афармляў іх на трэціх асоб, але карыстаўся сам.

28-гадовы жыхар Мінскай вобласці здзяйсняў і іншыя махлярскія дзеянні. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Першамайскага РУУС Мінска Кацярына Дабравольская, таксама зламыснік лічыўся намеснікам дырэктара аднаго з мінскіх СТА. У 2014-2017 гадах ён пазычаў грошы (ад 5 да 50 тысяч долараў) у грамадзян на адкрыццё і развіццё бізнэсу, на набыццё крыптавалюты, за аказанне паслуг па набыцці і дастаўцы аўтамабіляў з Расіі. Спачатку мужчына іх вяртаў, каб увайсці ў давер да "крэдытораў", а пасля пачаў прысвойваць.

Праваахоўнікам вядома пра 50 пацярпелых, аднак іх колькасць можа быць значна большай. Таму яны і апублікавалі здымкі падазраванага. У адносінах мужчыны распачатыя некалькі крымінальных спраў па артыкуле "Махлярства".

У Мінску затрыманы пастаўшчык камплектуючых для фермаў па здабычы крыптавалюты
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі