Вы тут

У Мінску затрыманы IT-бізнэсмен Уладзіслаў Герчыкаў

Уладзіслаў Герчыкаў / Facebook

Днём 17 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы IT-бізнэсмен, заснавальнік і дырэктар Bamboo Group Уладзіслаў Герчыкаў. Па невядомай пакуль прычыне сілавікі звярнулі ўвагу на яго машыну, якая стаяла ў дварах на вуліцы Казлова, недалёка ад месца, дзе разагналі Марш студэнтаў.

Герчикова прымусілі выйсці з машыны і прайсці ў міліцэйскі мікрааўтобус. Усё адбылося даволі хутка— прадпрымальнік нават забыўся выключыць фары. Меркаваны момант затрымання трапіў на відэа.

Знаёмы Уладзіслава паведаміў TUT.by, што Герчыкава павінны былі даставіць у Заводскае РУУС. Аднак каля 23:00 17 кастрычніка бізнэсмен ўжо знаходзўся ў ізалятары на Акрэсціна.

Bamboo Group заснаваная ў 2002 годзе. У цяперашні час група кампаній "прапісаная" ў Эстоніі, але захоўвае ў Беларусі офіс, дзе працуе каля 100 чалавек.

Кампанія робіць два буйныя праекты ў сферы адукацыі. Гэта, па-першае, беларуская платформа "Ведай·бай" — універсальная адукацыйная платформа з электроннымі дзённікамі, раскладам і асабістым менеджарам. А па-другое, BeED.world — аналагічны прадукт для краін усяго астатняга свету.

Уладзіславу Герчыкаву 44 гады. Ён жанаты, у яго ёсць двое дзяцей. У 2018 годзе ён уваходзіў у "Топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі" па версіі сайта "Ежедневник" — на 179-м месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.