У Мінску затрыманы былы актывіст БЗВ Сяргей Чыслаў

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Мінску Сяргея Чыслава, былога актывіста Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Чыслаў быў арыштаваны 7 ліпеня, былі праведзеныя ператрусы ў яго кватэры і на лецішчы яго маці. Супрацоўнікі КДБ шукалі выбухоўку.

Сяргей Чыслаў у канцы 90-х быў вядомы як лідэр арганізацыі "Белы легіён", якая цяпер не дзейнічае. Апошнім часам Чыслаў знаходзіўся ў Маскве, дзе займаўся бізнэсам.

Фота - nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі