У Мінску затрымалі лекара з РНПЦ "Кардыялогія" і топаў з " Зубр Капітал"

Затрыманне ў Мінску ў сярэдзіне студзеня​ / svaboda.org
Затрыманне ў Мінску ў сярэдзіне студзеня​ / svaboda.org

Напярэдадні ў Мінску былі затрыманыя каля 170 чалавек — як мяркуецца, у рамках барацьбы з лакальнымі акцыямі пратэсту. У спісе валанцёраў —  169 прозвішчаў, у праваабаронцаў — 166 (167-га, былога дырэктара мясцовай школы Аляксандра Быстрыка, затрымалі ў Навагрудку).

У Мінску людзей затрымлівалі ў розных частках горада, у тым ліку, на праспекце Незалежнасці. У сеціве з'явіліся кадры, як супрацоўнікі міліцыі вядуць у мікрааўтобус грамадзян. "Спынілі і проста ў бус засоўваюць", каментаваў голас на відэа, якое апублікаваў партал TUT.BY.

Каля станцыі метро " Кастрычніцкая "людзей забіралі нібыта "для пацверджання асобы", распавядаюць праваабаронцы.

Сярод затрыманых апынулася Таццяна Валер'еўна Ільіна, урач-рэнтгенолаг, загадчыца рэнтгенаўскім аддзяленнем РНПЦ "Кардыялогія". Акрамя яе ў РУУС апынуліся лекар-анколаг Мінскага гарадскога анкадыспансера Дзмітрый Буралкін, лекар-анестэзіёлаг дзіцячага хірургічнага цэнтра Святлана Лазарава, лекар-афтальмолаг 5-й гарадской паліклінікі Вольга Марханава, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты".

Акрамя таго, у спісах затрыманых значацца Мікалай Шастак і Яўген Бачышчаў меркавана топ-менеджэры кампаніі "Зубр Капітал".

У РУУС апынулася і дачка вядомага эканаміста Вадзіма Іосуба Наталля. Таксама была затрыманая, але потым адпушчаная журналістка са Швейцарыі Люцыя Чыркі. У яе была акрэдытацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі