У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай

У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай

Раніцай 6 жніўня каля 11-й гадзіны ў Мінску затрымалі давераную асобу і памочніцу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай. Адбылося гэта ў той момант, калі Марыя Мароз выходзіла з літоўскай амбасады (яна падавала дакументы на візу), разам з ёй было дзіця, паведамляе  прэс-служба штабу. Людзі, якія затрымлівалі Мароз, прадставіліся супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. У 12:45 яе ўжо адпусцілі пасля "тлумачальнай размовы".

6 жніўня Ціханоўская збіралася правесці мітынг у парку Дружбы народаў, але ўлады яго фактычна сарвалі — арганізавалі там сваё мерапрыемства. Мароз папярэдзілі, што калі мітынг усё ж адбудзецца, арганізатараў пакараюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі