Лукашэнка — пра "майдан": не дай Бог будзем раскідваць галавешкі па Мінску

Лукашэнка — пра "майдан": не дай Бог будзем раскідваць галавешкі па Мінску

6 жніўня падчас нарады, прысвечанай бяспецы выбарчай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што ўлада не дапусціць у Беларусі "майдану".

"Некаторыя працягваюць клікаць людзей на майдан 9-10 [жніўня], — цытуе словы кіраўніка дзяржавы sb.by. — Не дай Бог мы распалім вогнішча ў цэнтры Мінска і будзем раскідваць галавешкі па ўсім Мінску".

Лукашэнка падкрэсліў, што гэтага ўлада дапусціць не можа і не дапусціць. Раней падобную заяву зрабіў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі