У Мінску затрымалі двух вернікаў пратэстанцкай царквы

Сілавікі канфіскавалі ў затрыманых буклеты з малітвай за Беларусь / facebook.com/olga.stasilevich.9
Сілавікі канфіскавалі ў затрыманых буклеты з малітвай за Беларусь / facebook.com/olga.stasilevich.9

У Мінску затрыманыя двое вернікаў адной з цэркваў хрысціян веры евангельскай — Яўген Барысік і Максім Стасілевіч. Пра гэта распавядае Польскае радыё са спасылкай на Вольгу Барысік. Адзін з мужчын — яе муж, другі — малодшы брат. З "падазронага" сілавікі знайшлі дома ў гэтай сям'і толькі буклеты з малітвай за Беларусь.

"Канфіскавалі ўпакоўкі такіх буклетаў (больш і адбіраць было няма чаго). Мабыць, прыпішуць распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", — пісала ў сацсетках Вольга.

У малітве ёсць заклік маліцца за краіну і народ "у гэты няпросты час". "Напэўна, ужо і маліцца за Беларусь супрацьзаконна, асабліва калі на беларускай мове", — задаецца пытаннем жанчына.

Пазней яна паведаміла, што мужчын судзілі. Абодвум далі па 10 сутак арышту. Максіму Стасілевічу — за перапост сябрам непалітычнай навіны з тэлеграм-канала, які цяпер прызнаны экстрэмісцкім, Яўгену Барысіку — за дробнае хуліганства, нібыта ён "у Маскоўскім РУУС у кабінеце 416 каля 11 гадзін раніцы крычаў, нецэнзурна лаяўся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі