У Мінску затрымалі доктара, які незаконна выводзіў людзей з запою псіхатропамі

У Мінску затрымалі доктара, які незаконна выводзіў людзей з запою псіхатропамі

У Мінску супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС затрымалі 35-гадовага доктара. Ён выязджаў дадому да "пацыентаў" і незаконна выводзіў іх з запою, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

У доктара была афіцыйная праца ў адным з медыцынскіх цэнтраў, там ён займаўся вывадам людзей з запою. Акрамя таго, ён браў і неафіцыйныя "замовы". Пры гэтай працэдуры лекар ужываў медыкамент "дыязепам", які мае псіхатропны эфект. Дарэчы, калегі лекара з медцэнтра не ведалі пра пабочны занятак калегі.

Затрымалі лекара на адным з візітаў па вуліцы Шчарбакова. Падчас асабістага ператрусу ў доктара выявілі і канфіскавалі 8 ампулаў, 21 таблетку і два шпрыцы з дыязепамам.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі