У Мінску затрымалі банду, якая вымагала грошы ў махляроў

Ашуканцы паспелі выдурыць у беларусаў больш за 2,5 мільёна рублёў / ctv.by​
Ашуканцы паспелі выдурыць у беларусаў больш за 2,5 мільёна рублёў / ctv.by​

У Мінску затрымалі чатырох мужчын, якія вымагалі грошы з групы ашуканцаў, што  спецыялізуюцца на фішынгу. Ашуканцы выманьвалі ў грамадзян дадзеныя банкаўскіх карт і абнаяўнівалі грошы. У выніку ў поле зроку сілавікоў трапілі і тыя, і тыя, расказалі ў эфіры СТБ.

Першымі прыцягнулі да сябе ўвагу вымагальнікі, прадстаўнікі адной з этнічных груп, раней неаднаразова судзімыя. Імі зацікавіліся падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. 

Высветлілася, што яны прапанавалі ашуканцам абарону і настойліва патрабавалі гэтай прапановай скарыстацца. Тыя супраціўляліся і не заўсёды хацелі плаціць грошы. Тады вымагальнікі прыходзілі з пагрозамі, у тым ліку ў адрас родных і блізкіх. Вымагальнікам ужо выставілі абвінавачанне па цэлым шэрагу артыкулаў: рабаванне, разбой, вымагальніцтва і асабліва злоснае ўзброенае хуліганства. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Расследаванне другой справы — аб фішынгу — яшчэ працягваецца. Ужо вядома, што ахвярамі ашуканцаў стала больш за тысячу беларусаў, якія страцілі больш за 2,5 мільёна рублёў. Высветленыя 50 падазраваных, 30 з іх ужо знаходзяцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі