У Мінску за "зліў дадзеных" будуць судзіць маці і дачку, яны працавалі ў МТБанку
![Іна і Валерыя Глінскія / @viasna96](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/polit_9_12_3.jpg.webp?itok=lhq34caT)
Іна і Валерыя Глінскія / @viasna96
У Мінгарсудзе 26 снежня пачнецца суд над Інай і Валерыяй Глінскімі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта маці і дачка, абедзве працавалі ў МТБанку і былі затрыманыя год таму — у снежні 2021 года.
Сілавікі лічаць, што ў жніўні 2020-га яны нібыта перадавалі дадзеныя ў "Чорную кнігу Беларусі". Амаль год маці і дачка правялі ў СІЗА-1.
Іну і Валерыю абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК РБ), незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт. 203-1), а таксама ў неправамерным завалоданні кампутарнай інфармацыяй (арт. 352 КК РБ). Праваабаронцы прызналі Іну і Валерыю Глінскіх палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.