У Мінску за “нецэнзурную лаянку” арыштавалі траіх замежных прапаведнікаў

У Мінску за “нецэнзурную лаянку” арыштавалі траіх замежных прапаведнікаў

У Мінску за “нецэнзурную лаянку” затрымалі і арыштавалі траіх замежных прапаведнікаў, паведамляе “Наша Ніва”.

Ашот Саркісян, Леанід Намерчук, Уладзіслаў Ярмолаў (Царква “Добрая Вестка”) прыехалі з Украіны. Яны збіраліся правесці ў Мінску біблейскія семінары з удзелам паўднёва-карэйскага прапаведніка, аднак былі затрыманыя 22 сакавіка і асуджаныя на 15 сутак па ілжывым абвінавачванні нібыта за тое, што лаяліся матам.

Знаходзяцца яны на Акрэсціна, павінны выйсці ў сераду 5 красавіка ў 9.30 раніцы. Яны накіравалі ліст ва ўкраінскую амбасаду, але ніякай рэакцыі не было. Інфармацыю пра знаходжанне ў ізалятары прапаведнікаў пацвердзіў Алесь Лагвінец, які вызваліўся пасля адбыцця зняволення па аналагічным ілжывым абвінавачванні (сядзеў з імі ў адной камеры).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі