У Мінску з-за апошніх званкоў у школах сёння абмежавалі продаж алкаголю

Сёння ў Мінску абмежавалі продаж алкагольных напояў — у крамах перасталі прадаваць спіртное, а таксама піва і слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту да 7%. Абмежаванне дзенічае роўна суткі — з 0.00 да 24.00 30 траўня.

Выключэнне зробленае для аб’ектаў грамадскага харчавання, то бок, у кавярнях і рэстаранах прадаюць алкаголь на разліў.

Такія захады традыцыйна робяцця Мінгарвыканкамам у дні апошніх званкоў у школах — юнакоў і дзяўчат спрабуюць зберагчы ад непрыемных эксцэсаў, звязаных з бесконтрольным спажываннем моцных напояў. Гэткае ж самае абмежавання ўвядуць 12 чэрвеня — у дзень школьных выпускных, піша Telegraf.by.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі