У Мінску з грузавога аўтамабіля выпала карова (відэа)

Пра гэта піша onliner.by са спасылкай на чытача, які даслаў відэаролік. З грузавога аўтамабіля падчас руху проста на дарогу вывалілася карова. Падняўшыся, жывёла пайшла на ўзбочыну — скубці траву. 

Па словах аўтара роліка, ён дагнаў кіроўцу грузавіка і паведаміў пра здарэнне. Той вярнуўся, каб забраць карову. 

Дарэчы, калі б за грузавіком ехаў іншы аўтамабіль і адбылося сутыкненне, то кіроўцу маглі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў перавозкі грузаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі