У Мінску з акна 6-га паверха выпала чатырохгадовая дзяўчынка

У Мінску з акна 6-га паверха выпала чатырохгадовая дзяўчынка

У Мінску з акна 6-га паверха выпала дзяўчынка ва ўзросце 4,5 гадоў. Па шчаслівай выпадковасці дзіця абышлося нязначнымі ўдарамі. Як інфармуе партал tut.by, здарэнне адбылося 3 ліпеня ў адным з шматпавярховікаў па вуліцы Касманаўтаў.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч кажа, што бацькі літаральна на хвіліну адвярнуліся, а дзіця абапёрлася на маскітную сеткі і выпала з акна. Дзяўчынку шпіталізавалі з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Адзначаецца, што яе жыццю і здароўю нічога не пагражае. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі