У Мінску змяняюцца тарыфы на камуналку

У Мінску змяняюцца тарыфы на камуналку

У Мінску вызначаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2018 год. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 5 студзеня 2018 года №50 абнародаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент вызначае фіксаваныя тарыфы на камунальныя паслугі насельніцтву — як тыя, што субсідуюцца дзяржавай, так і тыя, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

Напрыклад, фіксаваны тарыф на капітальны рамонт у шматкватэрным доме з поўным пакрыццём выдаткаў — 0,5055 руб. (без падатку на даданую вартасць) за 1 кв.м агульнай плошчы нежылога памяшкання ў месяц. Субсідаваны тарыф — 0,0953 руб. за 1 кв.м 

Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне складае 0,1187 руб. (субсідаваны) і 0,1216 руб. (поўнае пакрыццё) за 1 кв.м, на водазабеспячэнне — 0,8053 руб. і 0,8114 руб. адпаведна за 1 кубаметр, на водаадвядзенне (каналізацыю) — 0,5398 руб. і 0,5398 руб, тэхнічнае абслугоўванне ліфта на аднаго жыхара ў месяц — 1,4 руб. і 1,43 руб. адпаведна.

Рашэнне набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі