У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула

У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула

27 лістапада ў 16:32 на нумар "101" затэлефанавалі відавочцы і паведамілі, што ў Сляпянскай воднай сістэме ў раёне праспекта Ракасоўскага, 93 тоне чалавек.

Да месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні МНС, паведамляе прэс-служба ведамства. Яны пабачылі, што за 100 метраў ад берага ў вадзе знаходзіцца жанчына.

У 17:05 супрацоўнікі МНС з дапамогай выратавальнай лодкі "Карсар" выратавалі жанчыну і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. 

Паведамляецца, што жанчына была нецвярозай.

У Мінску выратавалі жанчыну, якая танула
У Мінску танула жанчына / minsk.mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі