У Мінску ўзгаднілі "дарожную карту" аб далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі

У Мінску ўзгаднілі "дарожную карту" аб далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі

У Мінску ўзгаднілі "дарожную карту" аб далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Днямі нашу краіну наведала з візітам дэлегацыя сакратарыяту СГА. Яе ўзначальваў Чыеду Асакве, дырэктар дэпартамента па далучэнню новых краін да арганізацыі, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Адбылася сустрэча дэлегацыі з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Падчас яе абмяркоўваліся "далейшыя крокі па арганізацыі перамоўнага працэсу Рэспублікі Беларусь з СГА".

Чыеду Асакве паведаміў, што кіраўніцтва арганізацыі і яе чальцы падтрымліваюць як найхутчэйшае ўступленне Беларусі. Мяркуецца, што гэта будзе садзейнічаць дыверсіфікацыі экспарту і развіццю эканомікі нашай краіны.

Падчас сустрэчы ўзгаднілі "дарожную карту", у адпаведнасці з якой будзе адбывацца далейшы перамоўны працэс.

Нагадаем, у склад Сусветнай гандлёвай арганізацыі (міжнароднага органа, які выконвае наглядныя функцыі ў галіне сусветнага гандлю) ўваходзіць 161 дзяржава свету. Тры гады таму чальцом СГА стала Расія, чакаецца ўступленне ў арганізацыю Казахстана.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі