У Мінску ў задымленай кватэры знайшлі дзяцей, замкнёных у шафе

У Мінску ў задымленай кватэры знайшлі дзяцей, замкнёных у шафе

У Мінску выратавальнікі выехалі на выклік у задымленую кватэру і знайшлі там траіх дзяцей, замкнёных у шафе. Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка ў доме на вуліцы Казіміраўскай, што ў Каменнай горцы. Дзверы супрацоўнікам МНС адчыніў гаспадар: у кватэры пахла гарэлым, як потым высветлілася, на кухні загарэлася канапа. Гаспадар з жонкай патушылі яе самастойна, захоўвалася толькі тленне паралону.

Выратавальнікі разабраліся з узгараннем і пачалі абследаваць кватэру. Гаспадары сказалі, што ў іх чацвёра дзяцей і ўсе яны ў бабулі. Аднак у дзіцячым пакоі ў замкнёнай шафе выратавальнікі знайшлі дваіх хлопчыкаў 2008 і 2015 года нараджэння, а таксама дзяўчынку 2012 года нараджэння. Дзеці былі напалоханыя. Яны сказалі, што ў шафе іх замкнула маці і загадала сядзець ціха.

Дзяцей агледзілі медыкі і прызналі іх стан здавальняючым. На месца здарэння выехала міліцыя. Муж і жонка не здолелі растлумачыць, якім чынам загарэлася канапа. Супрацоўнікі МНС адзначылі антысанітарны стан кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі