Вы тут

У Мінску ў падвале знойдзены мёртвым афіцэр міліцыі

sb.by

У Мінску ў падвале шматкватэрнага жылога дома 10 чэрвеня знойдзена цела афіцэра міліцыі 1974 года нараджэння. Пра загінулага вядома, што ён працаваў у крымінальным вышуку Ленінскага РУУС. Як распавялі ў Следчым камітэце, агляд цела паказаў, што смерць афіцэра не была крымінальнай, перадае Радыё "Свабода".

Версію самагубства міліцыянта СК не пацвярджае, па справе прызначаныя экспертызы.

Пра суіцыд паведаміў са спасылкай на свае крыніцы тэлеграм-канал "Nexta". Паводле яго дадзеных, афіцэр павесіўся.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 10.06: