У Мінску ў МЗС заходнім дыпламатам расказалі, як вывозяць украінскіх дзяцей

Заходнія дыпламаты слухаюць апраўданні Юрыя Амбразевіча і Аляксея Талая

Заходнія дыпламаты слухаюць апраўданні Юрыя Амбразевіча і Аляксея Талая / mfa.gov.by

У Мінску ў МЗС заходнім дыпламатам расказалі, як вывозяць у Беларусь украінскіх дзяцей. У брыфінгу ўдзельнічалі намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і Аляксей Талай, які непасрэдна займаецца дзецьмі. Было заяўлена, што "гвалтоўнай дэпартацыі" няма, іх прывозяць з Данбаса "на аздараўленне". Талай запрасіў дыпламатаў наведаць месцы ў Беларусі, дзе яны знаходзяцца, і ў бліжэйшыя тыдні такая паездка можа быць арганізавана.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі намагаецца "дэзавуяваць беспадстаўныя абвінавачванні". У РБ запрасілі нават генеральнага сакратара ААН.

У сакавіку 2023-га Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. Абое яны нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію дзяцей з Украіны. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. У такой сітуацыі Міжнародны крымінальны суд заклікаюць разгледзець магчымасць выдачы аналагічнага ордара на арышт Лукашэнкі. Дзейнасцю па вывазе дзяцей прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі зацікавіліся і ўлады Украіны.

Рэжым Лукашэнкі апраўдваецца за вываз украінскіх дзяцей і адначасова працягвае іх прывозіць. Аляксандр Лукашэнка вельмі нервова каментуе весткі пра спробы адправіць яго ў Гаагу.

У Мінску ў МЗС заходнім дыпламатам расказалі, як вывозяць украінскіх дзяцей
mfa.gov.by
У Мінску ў МЗС заходнім дыпламатам расказалі, як вывозяць украінскіх дзяцей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі