У Мінску ў літоўскім візавым цэнтры абрынулася падвесная столь

У Мінску ў літоўскім візавым цэнтры абрынулася падвесная столь

У Мінску ў адным з памяшканняў гандлёвага цэнтру "Галілео" па Бабруйскай вуліцы абрынулася падвесная столь. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на шостым паверсе будынка ў літоўскім візавым цэнтры, які там арэндуе памяшканне. Столь пашкоджана на плошчы 40 квадратных метраў. Ніхто з людзей не пацярпеў, яны самастойна пакінулі памяшканне. На месцы прыбывалі ратавальнікі.

Літоўскі візавы цэнтр сёння не працуе. Верагодна, ён адчыніцца толькі заўтра.

 

У Мінску ў літоўскім візавым цэнтры абрынулася падвесная столь
МНС

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 24.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі