У Мінску ў кватэры адбыўся выбух, распачатая крымінальная справа

У адной з кватэр двое прадстаўнікоў прыватнага прадпрыемства ўцяплялі гаўбец. Яны прынеслі з сабой адпаведнае абсталяванне. Падчас правядзення работ адбыўся выбух і пачаўся пажар.


Як паведамляе БЕЛТА, рабочыя (ва ўзросце 23 і 25 гадоў) атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх шпіталізавалі. Ніхто з жыхароў кватэры і дома не пацярпеў.


Пажар быў ліквідаваны выратавальнікамі. Агонь паспеў знішчыць гаўбец і бліжэйшы пакой, у вокнах выбітае шкло. На месцы працуюць спецыялісты, якія высвятляюць прычыны здарэння.



Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі