У Мінску ў гатэлях без зорак спыняецца кожны пяты госць
![У Мінску ў гатэлях без зорак спыняецца кожны пяты госць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/46d13fd9c28dfa6d1a1d9d27f6ba1df5.jpg.webp?itok=a7BZq4K2)
У Мінску ў гатэлях без зорак спыняецца кожны пяты госць, летась яны былі загружаныя ад 28% да 48%, піша газета "СБ. Беларусь сегодня". Мяркуецца, што гэтыя турысты эканомяць на пражыванні, але больш трацяць грошай на знаёмства з беларускай сталіцай. У сувязі з увядзеннем 5-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў, бізнесменаў з замежжа на 20%.
Дарэчы, колькасць беларусаў, якія жывуць у гатэлях Мінска, у мінулым годзе істотна знізілася.