У Мінску трэці раз затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч

Зранку 14 верасня ў Мінску затрымалі 24-гадовую экскурсаводку кампаніі "Віаполь" Аксану Манкевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася "пакаяльнае" відэа з дзяўчынай. Яна кажа што "прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам".

Дарэчы, Аксану ўжо двойчы затрымлівалі ў 2021 годзе па "народных" артыкулах. На пачатку года яе затрымалі разам з экскурсіяй і абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. А ў лістападзе ў яе замовілі экскурсію па Мінску, але на сустрэчу прыйшоў супрацоўнік міліцыі, які адвёў дзяўчыну ў ГУБАЗіК. Яе абвінавацілі ў "непадапарадкаванні міліцыянту" і арыштавалі на 15 сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.