У Мінску трэці дзень запар абнаўляецца тэмпературны рэкорд

У Мінску трэці дзень запар абнаўляецца тэмпературны рэкорд

У Мінску трэці дзень запар абнаўляецца тэмпературны рэкорд. У нядзелю, 3 ліпеня, тэмпература паветра ў сталіцы дасягнула 32,1 градуса. Ранейшы рэкорд (+31,7) трымаўся з 1938 года, інфармуе БелаПАН.

Наступствы моцных залеваў у Мінску (фота, відэа)

Тэмпературныя рэкорды таксама абнавіліся ў Магілёве (плюс 29,9, у 2002-м было +29,6) і Гомелі (плюс 31,4, у 1954-м было +30,9). Самымі "гарачымі" беларускімі гарадамі ўчора былі Бабруйск, Пінск і Драгічын — плюс 32,5, самым "халодным" — Гродна — 19,1 градуса са знакам плюс.

А ў Валожыне (Мінская вобласць) выпала амаль 70% месячнай нормы ападкаў. У сталіцы толькі 11% ад месячнай нормы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі