У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль
![У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/178.jpg.webp?itok=Kgvu-PC5)
У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль. У сталічным ДАІ кажуць, што кіроўца заснуў, што і стала прычынай аварыі.
ДТЗ адбылося каля 07:40 у сераду на праспекце Пераможцаў. Аўтамабіль таксі рухаўся з боку Нарачанскай вуліцы да Ратамскай вуліцы. У нейкі момант ён сутыкнуўся з службовай машынай аддзела Дэпартамента аховы, якая ехала наперадзе.
Падчас аварыі ніхто з людзей не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Дарэчы, міліцэйскія аўтамабілі летась нярэдка траплялі ў аварыі ў Мінску. Аварыі здараюцца і сёлета.
![У Мінску таксоўка наляцела на міліцэйскі аўтамабіль](/sites/default/files/paragraphs/image/177.jpg)
Разбітая таксоўка / ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.