У Мінску таксіст заплаціў за свой мабільны карткай, забытай пасажырам

У Мінску таксіст заплаціў за свой мабільны карткай, забытай пасажырам

Мінскі таксіст знайшоў банкаўскую картку пасажыра і перавёў з яе на рахунак свайго мабільнага 65 рублёў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ГУВД Мінгарвыканкама.


З заявай у міліцыю звярнуліся супрацоўнікі аднаго са сталічных банкаў. Яны паведамілі, што з карты іх кліента незаконна пераведзены грошы. Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій знайшлі злачынцу. Было ўстаноўлена, што таксіст збіраўся яшчэ раз скарыстацца чужой карткай, але яна ўжо была заблакавана. 


Кіроўца таксі затрыманы. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч.2 артыкула 212 КК  — крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі