У Мінску сёння сустрэнецца кантактная група па Украіне
![У Мінску сёння сустрэнецца кантактная група па Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1433517091-9094reuters700.jpg.webp?itok=6PFGOEuc)
17 лістапада ў Мінску сустрэнецца кантактная група па Украіне. Будуць абмеркаваныя палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя аспекты мірнага вырашэння канфлікту на Данбасе, а таксама пытанні бяспекі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Дзмітрыя Мірончыка, афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі.
Мяркуецца, што перамовы прадстаўнікоў Украіны, самаабвешчаных рэспублік, Расіі і АБСЕ пройдуць у комплексе Dipservice Hall у цэнтры беларускай сталіцы, у закрытым для прэсе рэжыме.
Нагадаем, раней кантактная група падпісала пагадненне аб адводзе ад лініі размежавання на Данбасе ўзбраення калібрам менш за 100 міліметраў і танкаў. Поспехі ёсць і ў пытанні размінавання тэрыторый у шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.
Аднак эксперты адзначаюць пагаршэнне сітуацыі на Данбасе ў апошнія дні. Там становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі перастрэлкі паміж украінскімі вайскоўцамі і баевікамі.
Фота: Reuters