У Мінску сябра Каардынацыйнай рады асудзілі да 5 гадоў "хатняй хіміі"

У Мінску сябра Каардынацыйнай рады асудзілі да 5 гадоў "хатняй хіміі"

9 жніўня ў Мінску сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко асудзілі да 5 гадоў "хатняй хіміі" (да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Яго прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры. Таксама Крыўко мусіць выплаціць штраф у памеры 58 тысяч рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска, суддзя — Сяргей Шаціла.

Віталь Крыўко быў затрыманы ў канцы чэрвеня 2021 года, а да гэтага ўтрымліваўся пад вартай з 29 жніўня да 12 лістапада 2020-га. Падчас электаральнай кампаніі ён збіраў подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі, а пазней арганізоўваў перадвыбарчыя паездкі па гарадах аб'яднанага штаба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі