У Мінску суседзі злавілі коўдрай дзіця, якое падала з сёмага паверху

У Мінску суседзі злавілі коўдрай дзіця, якое падала з сёмага паверху

Увечары 9 ліпеня з сёмага паверха дома на вуліцы Маршала Лосіка выпаў 5-гадовы хлопчык. Пра гэта паведамляе Оnliner.by. Як піша выданне, мінакі заўважылі дзіця, якое вісела на краю падваконня, хутка зарыентаваліся. Суседка з першага паверха скінула коўдру. Яе паспелі разгарнуць і акурат злавіць хлопчыка. Коўдра ў выніку ўдара парвалася, хлопчык атрымаў траўмы але застаўся жывы. Хлопчык вельмі спужаўся.


Па словах відавочцаў, маці хлопчыка гуляла ў гэты час у двары з двума маленькімі дзецьмі. Дагэтуль яна сварылася з хлопчыкам і пакінула яго дома.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі