У Мінску судзяць удзельнікаў вечарынкі з псіхатропамі, на якой загінула дзяўчына

У Мінску судзяць удзельнікаў вечарынкі з псіхатропамі, на якой загінула дзяўчына

У Мінску судзяць сем удзельнікаў вечарынкі з псіхатропамі, на якой загінула студэнтка. Працэс праходзіць у судзе Першамайскага раёна сталіцы. У клетцы знаходзіўся толькі адзін з абвінавачаных.

Трагедыя здарылася 4 жніўня мінулага года. На вечарынцы былі восем маладых людзей, у тым ліку і непаўналетнія, якія ўжылі псіхатроп. Дарослых у кватэры не было. Кепска стала 19-гадовай дзяўчыне, гаспадыні кватэры (вечарынка сабралася з нагоды дня народзінаў яе хлопца). Ёй выклікалі "хуткую", але выратаваць жыццё не ўдалося. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў" (ч. 1 арт. 328 КК). Маладым людзям пагражае абмежаванне волі — да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі з такім жа максімальным тэрмінам. Сваю віну цалкам прызналі толькі чацвёра з сямі.

У чацвер у судзе пачнецца допыт абвінавачаных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі