У Мінску судзяць чатырох антыфашыстаў
У Мінску ў Цэнтральным судзе 8 кастрычніка праходзяць суды над групай антыфашыстаў, затрыманых учора каля расійскай амбасады.
Як ужо паведамляла “Еўрарадыё”, у нядзелю каля 50 чалавек удзельнічалі
ў несанкцыянаванай акцыі каля будынка дыпрадстаўніцтва Расіі ў Мінску.
Яны трымалі расцяжку “Не фашызму!”, а таксама партрэты чатырох чалавек,
якія загінулі ў Расіі ад рук неанацыстаў.
Моладзь патрабавала спыніць
гэтыя забойствы людзей у суседняй краіне. Праз 5 хвілін акцыя была
разагнаная міліцыянтамі, чатыры чалавекі былі затрыманыя – Вадзім
Л., Павел К., Яўген Ш. і дзяўчына Лера.
Ноч яны правялі ў
прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.
Як паведамляе карэспандэнт “Еўрарадыё” Ян Крушынскі, ужо асуджаны на 3
сутак адміністрацыйнага арышту Вадзім Л. Суды над астатнімі
працягваюцца.