Вы тут

У Мінску студэнтка публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі

Патрыцыя Свіціна ў студыі Еўрарадыё

Патрыцыя Свіціна, студэнтка трэцяга курса кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі. У сваёй кароткай прамове яна згадала, што неаднаразова прадстаўляла Беларусь за мяжой на розных конкурсах, фестывалях.

"І зараз з-за сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне, з-за гэтай ўлады, якая знішчае свой народ, калечыць і збівае, на жаль я не магу прыняць гэтую ўзнагароду", — заявіла дзяўчына.

Яна дадала, што гэта яе грамадзянская пазіцыя і яна спадзяецца на разуменне прысутных. Гутарку са студэнткай можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.