У Мінску сілавікі збілі ў аўтобусе непаўналетніх студэнтаў-забастоўшчыкаў

У Мінску сілавікі збілі ў аўтобусе непаўналетніх студэнтаў-забастоўшчыкаў

У Мінску сілавікі збілі ў аўтобусе чатырох непаўналетніх студэнтаў-забастоўшчыкаў. Здарэнне адбылося 27 кастрычніка. У хлопцаў страсенне галаўнога мозгу, у некаторых яшчэ — чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа. Падрабязнасці пра тое, што адбылося, spring96.org распавялі двое з затрыманых — студэнт і студэнтка.

Маладыя людзі (чатыры хлопцы і дзяўчына) ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці са студэнтамі, якія страйкавалі ў дворку БДУ паміж юрфакам і хімфакам. Іх затрымалі на плошчы Незалежнасці.

"Мяне адразу схапілі і панеслі ў бусік, — расказвае студэнт. — Пры гэтым ударылі два разы па твары, таму што я спрабаваў падняць галаву... закінулі ў аўтобус... З намі ехалі супрацоўнікі, якім па голасе гадоў 20. Яны білі мяне ўвесь час па галаве".

Пасля іх везлі ў іншым міліцэйскім аўтобусе. "Мы ўсе ехалі лежачы адзін на адным, — працягвае ён. — На мне ляжалі два чалавекі, хоць вольныя месцы там былі... Потым супрацоўнікі пачалі весяліцца і абліваць нас вадой".

"У гэтым бусіку нас таксама білі і прыніжалі, — расказвае адзін з затрыманых. — Нашаму аднакурсніку разбілі нос... Мы пачулі шмат прыніжэнняў і пагроз тыпу "давайце іх пярцовым газам зальем". Паводле яго слоў, сілавікі "білі кулакамі, прыніжалі ненарматыўнай лексікай, палохалі турмой, казалі што пазабіваюць".

"Калі нас кінулі ўсіх на падлогу, у нашага аднакурсніка пайшла кроў з носа, — успамінае дзяўчына. — ...Яму спачатку не давалі выціраць кроў. Потым далі яго ж капюшон і сказалі, што калі ён запэцкае крывёю машыну, то будзе яе вылізваць".

У Кастрычніцкім РУУС на чатырох 17-гадовых студэнтаў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. І адпусцілі. Яны звярнуліся да медыкаў і даведаліся пра страсенне мозгу.

У Мінску сілавікі збілі ў аўтобусе непаўналетніх студэнтаў-забастоўшчыкаў
spring96.org
У Мінску сілавікі збілі ў аўтобусе непаўналетніх студэнтаў-забастоўшчыкаў
Момант затрымання студэнткі / Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі