Вы тут

У Мінску сілавікі выйшлі з аўтаматамі на сцэну Палаца дзяцей і моладзі

Байцы на сцэне / Скрыншот з відэа

У Мінску сілавікі выйшлі з аўтаматамі на сцэну Палаца дзяцей і моладзі. Відэа іх выступу з'явілася ў сацсетках. З яго вынікае, што ў мерапрыемстве ўдзельнічалі байцы 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі (у 2000-х гадах ёй камандаваў палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка). Яны пад музыку выконвалі розныя практыкаванні, трымаючы ў руках аўтаматы, пісталеты і нават нажы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.