У Мінску расіянін скакаў праз Вечны агонь. Яго будуць судзіць

У Мінску расіянін скакаў праз Вечны агонь. Яго будуць судзіць

У Мінску будуць судзіць расіяніна, які скакаў праз Вечны агонь на плошчы Перамогі. Пра гэта пішуць “Минск-новости” са спасылкай на пракуратуру Партызанскага раёна. 35-гадовага замежніка абвінавацваюць у хуліганстве.

Як паведамляе выданне, грамадзянін Расіі часта наведваў Мінск па працы. Аднойчы з сябрам ён вырашыў зрабіць фота на фоне манумента на плошчы Перамогі. Аднак вырашыў, што фота будзе больш цікавым, калі зафіксуе ягоны скок праз Вечны агонь.

За фотасесіяй назіралі неабыякавыя грамадзяне, якія пазванілі ў міліцыю. Падчас чарговага прыезду ў Мінск расіяніна затрымалі. Па словах госця сталіцы, ён не ведаў, што ў Беларусі за такія дзеянні пагражае крымінальная адказнасць.

Выданне падкрэслівае, што абвінавачаны — выпускнік ваеннага ВНУ, пэўны час служыў у войску, яго жонка працуе псіхолагам у ваеннай вучэльні, а бабуля — удзельніца вайны.

“Таму такі ўчынак двойчы блюзнерства”, — рэзюмуююць прапагандысты.

"Абвінавачаны раней не судзімы, працуе менеджарам у прыватнай расійскай кампаніі, на ўтрыманні мае дваіх малалетніх дзяцей. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства і якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганстве), гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь. Сваю віну ён прызнаў, раскаяўся. За ўчыненае грамадзяніну можа пагражаць пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі”, — расказалі медыя ў пракуратуры.

На дадзены момант расіянін утрымліваецца ў СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі