У Мінску п’яны кіроўца вёз у аўтамабілі дзіця

У Мінску п’яны кіроўца вёз у аўтамабілі дзіця

У Мінску 37-гадовы п’яны кіроўца вёз у аўтамабілі дзіця. Увагу даішнікаў ён прыцягнуў тым, што падчас руху размаўляў па тэлефоне. Здарэнне адбылося на праспекце Дзяржынскага. Супрацоўнікі ДАІ пабачылі, што 10-гадовы хлопчык не знаходзіўся ў “Фольксвагене” ў дзіцячым крэсле, хаця яно там было. Медасведчанне паказала, што кіроўца быў п’яны (1,3 праміле). Мужчына патлумачыў, што напярэдадні ўвечары піў гарэлку, а раніцай вазіў дзіця да лекара, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі