У Мінску пройдзе бясплатная канферэнцыя пра кар’ерны рост айцішнікаў

У Мінску пройдзе бясплатная канферэнцыя пра кар’ерны рост айцішнікаў

14 сакавіка з 9:00 да 17:00 у Мінску пройдзе канферэнцыя Career Today пра тое, як зрабіць паспяховую кар’еру ў IT. На яе запрашаюць як тых, хто ўжо працуе “ў самай перспектыўнай і высокааплатнай галіне”, так і тых, хто толькі жадае туды трапіць.

Даклады будуць прысвечаныя навыкам, неабходным, каб падняцца на прыступку вышэй у 2020 годзе, цяжкасцям і матывацыі, стратэгіям кар’ернага росту, праблеме выгарання і эфектыўнаму размеркаванню часу на шляху да сеньёра.

Праграма фармуецца, даведацца пра абнаўленні можна на сайце канферэнцыі!

Канферэнцыя пройдзе ў мінскім гатэлі “Вікторыя Алімп”. Мерапрыемства бясплатнае, але папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі