У Мінску прайшоў ваенны парад у гонар Дня Рэспублікі

Ваенны парад прайшоў у Мінску ў гонар Дня Рэспублікі (Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

На перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў перад кіраўніцтвам дзяржавы, гасцямі і тысячамі мінчукоў прайшло каля 2700 беларускіх вайскоўцаў, якія прадстаўлялі Узброеныя Сілы, унутраныя войскі МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўны памежны камітэт.

Таксама адбыўся плац-парад Роты ганаровай варты, инфармуе БелаПАН.

Цяпер у Мінску праходзіць спартыўна-маладзёжнае шэсце, якое адкрыла алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі