У Мінску прайшоў праваслаўны хрэсны ход цвярозасці (фота, відэа)

1 студзеня ў Мінску прайшоў праваслаўны хрэсны ход цвярозасці. Раніцай яго ўдзельнікі сабраліся каля сталічнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці "Неўпівальная Чаша".

Як інфармуе БелаПАН, спачатку быў адслужаны малебен перад іконай святога пакутніка Ваніфація з часцінкай яго мошчаў. Узяць удзел у хрэсным ходзе прыйшлі тыя, каго закранула праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці, хто неабыякавы да пытання выхавання маладога пакалення на асновах цвярозасці.

Традыцыя праводзіць у Мінску хрэсныя ходы 1 студзеня бярэ пачатак з 2011 года.

Фота, відэа — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі