У Мінску правераць умовы закупкі валідатараў для грамадскага транспарту

Як заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Эдуард Нікіцін, праваахоўнікі звярнулі ўвагу на меркаванні людзей ў інтэрнэце. Мінчукі адзначалі, што на закупку сістэмы і саміх валідатараў для грамадскага транспарту былі затрачаныя вялікія грашовыя сродкі. У выніку, праваахоўнікі і кантралёры вырашылі праверыць умовы гэтых закупак.

"Мы вывучым, наколькі цэнавая палітыка па згаданай здзелцы адпавядае затратам дзяржавы — гэта 12 мільярдаў рублёў", — цытуе словы Эдуарда Нікіціна БЕЛТА.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі