У Мінску праходзяць суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі

У Мінску праходзіць суд над затрыманымі ўчора апазіцыйнымі палітыкамі Паўлам Севярынцам і Аляксеем Шэіным. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў Артур Фінькевіч.

Справу разглядаюць у судзе Фрунзенскага раёна. Нагадаем, палітыкаў затрымалі ўвечары каля станцыі метро “Пушкінская”. Нібыта яны мелі дачыненне да кватэрнага крадзяжа.

Аднак, верагодней, прысуд будзе вынесены за дробнае хуліганства, у выніку чаго палітыкаў могуць пакараць адміністрацыйным арыштам да 20 сутак.

Гэта не дасць ім магчымасць прыняць удзел у апазіцыйных акцыях, прызначаных на 27 ліпеня.

Таксама, па словах Фінькевіча, адначасова судзяць яшчэ семярых моладзевых актывістаў, затрыманых учора. Пасяджэнні па іх справах праходзяць у судах Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі